"Каб цябе камары стапталі": асаблівасці беларускай лаянкі
24 октября, 18:15
У сучасным грамадстве да гэтай тэмы звярталіся ўжо не раз. Заставацца
абыякавым да паўсюднага ўжывання непрыстойных слоў цяжка, колькі б ім ні
прыпісвалі "гаючых" уласцівасцей: псіхалагічнага абязбольвання,
скідвання негатыву, моднага моўнага коду і ўрэшце максімальна дакладнага
адлюстравання рэчаіснасці. Але ж ці такое бяскрыўднае брыдкаслоўе?