Вопросы конференции
Уладзімір Іванавіч, вы аўтар кніг, сам малюеце, прыдумваеце крэатыўныя ідэі. Якім чынам паспяваеце і творчасцю займацца, і кіраваць музеем?
- Я люблю сваю работу, перажываю за ўсё, што адбываецца. Я не падыходжу фармальна да работы, працую і ў выхадныя дні, і ў святочныя. Я павінен рэалізаваць магчымасці музея як дырэктар у патрэбны час, бо праз нейкі перыяд будзе ўжо іншая сітуацыя. Іншы раз прыходзіцца ахвяраваць асабістымі справамі, здароўем. Такая пасада - гэта цяжкая ноша, ты адказваеш за ўсё ў музеі. Дырэктар за ўсё ў адказе. Лічу, што калі ты прыйшоў на такое месца, то павінен адпавядаць.