ГОСОРГАНЫГОСОРГАНЫ
Флаг Суббота, 15 марта 2025
Минск-Уручье Переменная облачность +3°C
Все новости
Все новости
Общество
21 февраля 2025, 16:12

Рыжанкоў: мы нагадваем усяму свету пра багацце і мілагучнасць беларускай мовы

21 лютага, Мінск /Кар.БЕЛТА/. Беларуская мова вельмі багатая і мілагучная. На гэта звярнуў увагу міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў на літаратурным вечары "Паэтычныя вобразы Радзімы" з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы ў Доме радыё, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У Міжнародны дзень роднай мовы Міністэрства замежных спраў Беларусі традыцыйна не толькі нагадвае ўсяму свету пра багацце і мілагучнасць беларускай мовы, але і запрашае афіцыйных прадстаўнікоў замежных дзяржаў падзяліцца гучаннем сваіх моў, кожная з якіх - цудоўная, непаўторная і, зразумела, найдаражэйшая слыху яе носьбітаў", - падкрэсліў Максім Рыжанкоў.
Міністр падзякаваў калегам з дыпламатычных прадстаўніцтваў, якія і сёлета адгукнуліся на запрашэнне агучыць радкі выдатных паэтаў сваіх краін. "Упэўнены, што ўсе мы атрымаем сапраўднае задавальненне ад гэтага паэтычнага свята моўнай разнастайнасці. Дазвольце пажадаць усім у першую чаргу міру - вам, вашым сем'ям, сваякам і сябрам, усім нашым народам", - адзначыў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.
 
Максім Рыжанкоў прачытаў верш Петруся Броўкі "Не трэба вайны":
 
Мы дзеці вялікай і мужнай зямлі,
Мы з думай аб міры і шчасці ўзраслі,
Мы хочам зямлю даглядаць, засяваць,
Мы хочам свае гарады будаваць,
 
Мы хочам, каб кожны ў радасці жыў,
Каб кожны дзяцей гадаваў і вучыў,
Мы клічам на свеце з'яднацца сяброў,
Каб полымя бойкі не ўспыхнула зноў.-0-
Фота Таццяны Матусевiч
Новости рубрики Общество
Топ-новости
Свежие новости Беларуси