21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі надаюць вялікую ўвагу захаванню і развіццю беларускай мовы. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў на літаратурным вечары "Паэтычныя вобразы Радзімы" з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы ў Доме радыё, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Міністр адзначыў: "У Беларусі надаюць вялікую ўвагу захаванню і развіццю беларускай мовы. Гэта каштоўны скарб, які збераглі і перадалі нам у спадчыну пакаленні нашых продкаў - насуперак намаганням розных захопнікаў знішчыць ідэнтычнасць беларусаў, а следам - і нас саміх".
Фота Таццяны Матусевiч
- Рыжанкоў: мы нагадваем усяму свету пра багацце і мілагучнасць беларускай мовы
- Рыженков: в Беларуси представители всех национальностей имеют возможность сохранения родных языков
"Рады вітаць вас з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы, які сёння адзначаецца ва ўсім свеце. Прычым адзначаецца ўжо 25-ы раз. Для мяне як для старшыні Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА важна нагадаць, што Беларусь была адным з суаўтараў рашэння Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА аб заснаванні гэтага памятнага дня", - адзначыў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства, звяртаючыся да прадстаўнікоў дыпламатычнага корпуса.


- Посол Вьетнама: защита родного языка означает защиту культурной идентичности каждой нации
- Посол Таджикистана о поэтической встрече ко дню родного языка: это способствует духовному сближению народов




"Кожны беларус з маленства памятае словы класіка айчыннай літаратуры Францішка Багушэвіча: "Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі", - заўважыў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.-0-








