21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Шанаваць і любіць мову - патрэба кожнага беларуса. Такой думкай з журналістамі падзялілася генеральны дырэктар Беларускага тэлеграфнага агенцтва Ірына Акуловіч падчас урачыстага мерапрыемства ў Міжнародны дзень роднай мовы ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Сёння на купалаўскай сцэне генеральны дырэктар БЕЛТА выступіла з вершам Яўгеніі Янішчыц "Непрыручаная птушка". Верш гэтага ж аўтара яна дэкламавала, дарэчы, і ў мінулым годзе на падобнай імпрэзе. Увогуле ў сям'і Ірыны Акуловіч чытаюць родную літаратуру, а любімая калыханка - беларускамоўная.
Што датычыцца дзейнасці інфармацыйнага агенцтва, Ірына Акуловіч расказала, што ў 90-я гады, адразу пасля запуску сайта БЕЛТА, пачала працаваць яго беларускамоўная версія. "І калі раней гэта было 30-40 навін у дзень, то цяпер - больш за сто навін. Мы перакладаем на беларускую мову ўсе творчыя, прыгожыя праекты, напрыклад "Беларусы ў кадры". Людзей, якія заходзяць на беларускамоўную версію сайта, становіцца ўсё больш. Мы бачым, што гэта патрэбна, цікава. Гэта тое, што сёння важна нашаму грамадству, каб адчуваць сябе беларусамі", - падкрэсліла яна.-0-













Фото Татьяны Матусевич
- Шпилевская: белорусский язык отличает нас от других наций, поэтому мы обязаны его сохранить
- Павлюченко: богатство белорусского языка позволяет нам передать всю палитру чувств


















