8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў культуры з прафесійным святам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Дзякуючы шматграннаму таленту, мудрасці і нястомнай працы многіх пакаленняў творчых работнікаў умацоўваецца народнае адзінства, - гаворыцца ў віншаванні. - Сфера культуры з'яўляецца скарбонкай матэрыяльнай і духоўнай спадчыны краіны і найважнейшай крыніцай фарміравання беларускай дзяржаўнасці. На працягу стагоддзяў выступае аб'яднальным фактарам для грамадства, надзейным бар'ерам і ментальным імунітэтам ад уплыву непрымальнага светапогляду".
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што і надалей работнікі культуры будуць натхнёна памнажаць багацце нацыянальнага мастацтва, выхоўваць на традыцыйных каштоўнасцях маладое пакаленне і абуджаць гонар за Радзіму.
Прэзідэнт пажадаў усім добрага здароўя, поспехаў і новых здзяйсненняў.
Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём работнікаў культуры
Работнікам культуры Рэспублікі Беларусь
Паважаныя сябры!
Сардэчна віншую вас з прафесійным святам.
Дзякуючы шматграннаму таленту, мудрасці і нястомнай працы многіх пакаленняў творчых работнікаў умацоўваецца народнае адзінства.
Сфера культуры з'яўляецца скарбонкай матэрыяльнай і духоўнай спадчыны краіны і найважнейшай крыніцай фарміравання беларускай дзяржаўнасці. На працягу стагоддзяў выступае аб'яднальным фактарам для грамадства, надзейным бар'ерам і ментальным імунітэтам ад уплыву непрымальнага светапогляду.
Упэўнены, што і надалей вы будзеце натхнёна памнажаць багацце нацыянальнага мастацтва, выхоўваць на традыцыйных каштоўнасцях маладое пакаленне і абуджаць гонар за Радзіму.
Жадаю вам добрага здароўя, поспехаў і новых здзяйсненняў.
Аляксандр Лукашэнка.
8 кастрычніка 2023 года.-0-