ГОСОРГАНЫГОСОРГАНЫ
Флаг Суббота, 15 марта 2025
Минск-Уручье Переменная облачность +3°C
Все новости
Все новости
Афиша
21 февраля 2025, 11:33

Кіно па-беларуску: 5 замежных кінахітоў да Дня роднай мовы

21 лютага па ўсім свеце святкуецца Міжнародны дзень роднай мовы. Разам з анлайн-кінатэатрам VOKA ад А1 зрабiлі падборку замежных кінахітоў з калекцыі праекта CINEVOKA, каб кожны мог адчуць, як прыгожа ўсё гучыць па-беларуску, з дапамогай Тома Круза, Жульет Бінош і іншых знакамітых акцёраў.
 

Мары споўнілася 40 гадоў. Але дзіўны эфект: аднойчы раніцай яна прачнулася з адчуваннем, што 15 апошніх гадоў яе жыцця як не бывала. А тое каханне, якое насамрэч ужо падыходзіць да канца - да разводу 4 дні, - яшчэ толькі пачынаецца. Ці можна вярнуць мінулае за 4 дні і што такое ты, ранейшая сарамлівая правінцыялка, ў ролі паспяховай бізнес-лэдзі? У галоўнай ролі - Жульет Бінош.
"Кнігарня" (2017)

Канец 1950-х. Маладая ўдава Флорэнс Грын здзяйсняе сваю мару: купіўшы абшарпаны домік у сонным прыбярэжным ангельскім мястэчку, дзяўчына адкрывае кнігарню, шакуючы мясцовых кансерватараў радыкальнай літаратурай накшталт "Лаліты" і "451 градуса па Фарэнгейце". Падтрымку бібліяфіл Флорэнс знаходзіць толькі ў замкнёнага ўдаўца, містэра Брандзіша. У галоўнай ролі - Эмілі Морцімер.
"Няволя ўласнага ценю" (2004)

Амерыканец Том Уоршоў ужо 30 гадоў жыве ў Парыжы, і ніхто не ведае, што калісьці ён быў зусім іншым чалавекам і вёў зусім іншае жыццё. Сёння асаблівы дзень – яго сыну спаўняецца 13 гадоў, і бацька прыгатаваў яму незвычайны падарунак. Том распавядзе яму дзіўную гісторыю, якая здарылася з ім, калі ён 13-летнім дзецюком жыў у Нью-Йорку і марыў аб будучыні. Ён раскрые яму свой сакрэт, каб яшчэ раз перажыць мінулае, якое каштавала яму занадта дорага. У галоўных ролях - Робін Уільямс і Дэвід Духоўны.

Знакаміты фільм расказвае гісторыю эгаістычнага маладога гандляра Чарлі Бэбіта, які дазнаецца, што яго бацька памёр і завяшчаў практычна ўсю сваю шматмільённую маёмасць іншаму сыну, Рэйманду, хвораму на аўтызм, пра існаванне якога Чарлі не ведаў. У галоўных ролях - Том Круз і Дасцін Хофман.

Юная піяністка Альма вяртаецца ў дом, дзе прайшло яе дзяцінства. Аднойчы яна знаходзіць маленькіх ваўчаня і ільвяня, якія апынуліся адны ў дзікай прыродзе. Альма ратуе іх і пакідае ў сваёй хаце. Яны сталеюць разам, і здаецца, што іх сяброўства нішто не можа разбурыць. Але аднойчы іх сакрэт раскрываюць. Ільвяняці ловяць і адпраўляюць у вандроўны цырк, а ваўчаня забіраюць для даследаванняў навукоўцы. Зараз усім траім давядзецца адправіцца ў неверагоднае і небяспечнае падарожжа, каб зноў здабыць сям'ю. У галоўнай ролі - Молі Кунц.


***
З падпіскай "Усё ўключана" карыстальнікі VOKA могуць глядзець у добрай якасці і не адцягваючыся на рэкламу кантэнт найбуйных анлайн-кінатэатраў START, WINK, Premier і Кінапошук, самыя папулярныя фільмы і серыялы ад сусветных студый. Таксама на VOKA можна паглядзець праект "CINEVOKA - Кіно па-беларуску" - гэта больш за 50 фільмаў у беларускай агучцы: ад усімі любімай класікі да самых гучных карцін апошніх гадоў.


Размещение рекламы на БЕЛТА

Теги
Беларусь
Новости рубрики Афиша
Топ-новости
Свежие новости Беларуси