Новости темы
"Марафон единства" проходит в Беларуси "
24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Марафон адзінства" паказаў, што Беларусь як адна вялікая сям’я, дзе кожны гатовы падтрымаць другога. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 24 студзеня падчас акцыі "Марафон адзінства", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У гэтай велізарнай зале пануе гонар, годнасць і адзінства. Таму што ў Мінск прыехалі людзі з усіх куткоў нашай прыгожай Беларусі. Людзі, неабыякавыя да будучыні нашай Радзімы, - сказаў кіраўнік дзяржавы ў пачатку сваёй прамовы. - Сёння завяршаецца першы этап "Марафону адзінства". Ён стаў яскравай старонкай сучаснага летапісу Беларусі, аб’яднаў дзясяткі беларускіх гарадоў і мільёны сэрцаў".
Марафон, быццам паўнаводная рака, штодзень набіраў моц, захапляў, прырастаў новымі акцыямі і гарадамі, заўважыў Прэзідэнт. Кожны рэгіён прэзентаваў самае лепшае, каб здзівіць краіну. "І трэба сказаць, здзівіў… Канцэртнымі заламі, вернісажамі, пляцоўкамі для дыялогу станавіліся заводскія цэхі, гандлёвыя цэнтры, вакзалы і нават саляныя шахты. Ад Брэста да Віцебска, ад Гродна да Гомеля і Магілёва гучала: "Мы разам! Час выбраў нас!" - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
"Марафон адзінства" паказаў: Беларусь - адна вялікая сям’я, дзе кожны гатовы падтрымаць другога. Вы падарылі людзям вялікую радасць. Даказалі, што мастацтва і асвета, памножаныя на жывыя чалавечыя адносіны, могуць ствараць цуды", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-
Прэзідэнт выказаў удзячнасць усім, хто ўклаў у гэты грандыёзны праект не толькі свой талент, але і душу. "Удзячны артыстам, прафесійным і самадзейным, арганізатарам і рэжысëрам, бескарыслівым актывістам і валанцёрам", - сказаў беларускі лідар.
"Марафон адзінства" паказаў: Беларусь - адна вялікая сям’я, дзе кожны гатовы падтрымаць другога. Вы падарылі людзям вялікую радасць. Даказалі, што мастацтва і асвета, памножаныя на жывыя чалавечыя адносіны, могуць ствараць цуды", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-